Лепш гляну, як родная вёска марнее —
Сумуе там люд ад бяды.
У час бітвы, як жэдная сьмерць жыцьцё косіць,
Ліецца скрозь братняя кроў, -
К табе душа рвецца, гаротнік-ваяка,
Табе аддаю ўсю любоў...
Надыдзе збавеньне, замоўкнуць гарматы;
Ізноў адпачынем душой.
І сонца прагляне сьвятлістым праменьнем
Над змучанай нашай зямлёй.
Уцішым боль сэрца, загоім мы раны,
І сьмела зірнём на прастор;
К жыцьцю тады новаму мы уваскрасьнем
Душой узьнясёмся да зор!
(У час вайны").
|}
Гэткія-ж прычыны прымушаюць і Якуба Коласа кінуць "на час нейкі шчасныя думкі", а запець сумную песьню аб долі Беларусі у "трэцьце" лета вайны.
„Зарасьлі вы, межы, ў полі |
За гэтаю песьняю той жа паэта, мэрам хочучы пацьвердзіць вышэй выказаную думку Антона Новіны аб сумным настроі беларускае маладое літаратуры, пяе другую песьню: песьню "Роднаму краю".