„Знае толькі Бог адзіны,
Як мне любы лугавіны
І родныя межы —
Стужкі поля і дарогі,
Пустак немыя разлогі,
І курганы-вежы;
Як мне мілы тыя хаты,
Дзе красуе мох калматы
На старэнькай стрэсе,
Гоман ніў благенькіх ў полі,
Скібы вузкія і ролі,
Птушак сьпеў па лесе.
Знае Бог адзін, як мілы
Мне мужычыя магілы
І той крыж драўляны,
Пад каторым косьці тлеюць,
Дзе бярозкі зелянеюць
І на дол пяшчаны
Майскім ранком сьлёзы роняць,
І галінкі ціха клоняць,
І шумяць маркотна.
Там я вырас, ўзгадаваўся,
Дзе спрадвеку заснаваўся
І бруіць дрыготна
Жаль вялікі і пакута,
Дзе пануе гора люта
І нудзьга разьліта.
І я зросся з гэтым горам,
Як віхрэ-вятрэ з прасторам,
Як з загонам жыта.
А як песьню засьпеваю
Аб зьнішчалым нашым краю,
Я ня волен над сабою:
Сьпеў мяшаецца з сьлязою,
Плачам аддаецца.
Няхай стогне, няхай плача,
Покі жыцьце стане нача
І скрозь цемрадзь і гушчары,
Як луч сонейка праз хмары
Сьвет нам не прарвецца.
|
У гэтай песьні чуецца як раз тое, што кожны песьняр, „зросся з гэтым горам“ свайго народу, свае Бацькаўшчыны, якое ціснула праз соткі год і наʻт у час рэволюцыі не перастало ціснуць, і дзеля гэтага