Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/80

Гэта старонка была вычытаная

Чырвоны ў небе відаць знак —
То пачынаецца зара.
Спаць ў такі момант не пара!
Хай працірае вочы ўсяк!..
Бо трэба хату будаваць,
Трэба хутчэй рубаці зруб. —
Хто толькі жыў, хто йшчэ ня труп,
Ратуй сваю старонку маць!
Хоць ўсё трашчыць, валіцца ўзноў,
Работы з рук ты ня кідай!
Бо Беларусь — твой родны край,
Аддай яму свой пот і кроў…
Ударыў звон, пранёсься кліч,
Магутны кліч ад краю ў край,
Па сэрцах сьпячых быццам біч,
Ён сьцебануў: пара! ўставай!

|}

Так, прыгнечаная трохгоднім уціскам нямецкага окупанта, Старая Беларусь з адвечнай Вільняй сваім духам чула, што блізіцца час яе асвабаджэньня, што „Воля“, — гэта сьвятое пачуцьцё вольнага жыцьця, неўзабаве надойдзе.

А ў той-жа час, Беларусь новае окупацыі, што відзела ўжо „вяснавы сон“ аб „Волі“, жыла ёю і страціла яе, б‘ецца як рыба аб лёд у думках аб утраце і нявыкарыстаньні гэтае волі.

Паэта Ясакар на страніцах „Вольнае Беларусі“ гэткую песьню снуе нам аб „Волі“:

„Над крываваю зямлёю
Хтось няшчасны шчасьця просіць.
Над крываваю зямлёю
Воля плача і галосіць:
„Эх, вы людзі, эх, вы, людзі,
„Што са мною вы зрабілі?
„Эх, вы людзі, эх, вы людзі, —
„Волю вы сваю згубілі!“
І ляціць на ўсе дарогі,
Сьляпых лірнікаў спаткае;
„Ой, чаму, чаму пад ногі
„Мяне кінулі? — пытае.
„Абліваючысь сьлязамі,
„Абліваючысь крывёю,
„Я ішла, ішла за вамі
„Прамяністаю сьцязёю,