Як жывы, як-бы ўзяты з натуры,
Ўсё малюецца вобраз пануры;
- Як калосьсе ў жытнім полі
стаяць людзі на раўніне;
- Быццам вецер каласочкі, —
гэтак сум іх прыхіляе.
- Ані шэпту! Часам толькі
маць-зямліца уздыхае:
- „Ой, пагіне… Ўсё пагіне“!..
- Захаваўшы сонца, ўкрылі
неба імглішчы і туманы;
- Непагодай край, здаецца,
ад прадвеку той забраны;
- І ня кліч яму ты долі:
гіне зык тут незваротна;
- Замірае слова навет…
Ах, маркотна!
Ўсё мне вобраз цяжкі той здаецца,
Ці адзін, ці хаджу між людзей я…
Толькі-ж раптам, часамі прарвецца,
Бы шаленства якое, надзея:
- З-пад сьвятых нябёс блакіту
- Прамяніста сонца зьзяе
- І дзяцей зямлі з нябыту
- І з заніку піднімае.
- І бядуе духам вольным
- Той народ, што на раўніне
- І жывець жыцьцём давольным…
- — „Ён ня згіне! Ён ня згіне!“.
- („Ён ня згіне“…).
|}
І ў гэты-ж самы час, у частцы Беларусі, якая асталася няокупованай пры Расеі, сярод тых беларусаў, якія былі раскіданы па ўсёй тэррыторыі Расейскага гаспадарства, чуюцца песьні навеяныя нібы-то абвешчанаю воляю для ўсіх жыхароў Расеі; ужо значна (хоць у аблудзе, на кароткі час) выжэй і лягчэй уздымаюцца грудзі і адвечна гаротнага беларуса:
Цішка Гартны ў сваім вершы — „Да працы“, гэты прызыў выражае досыць моцна і сьмела.
„Была пара — пара няволі — |