Вярнуць да ей свабодны сьвет.
Прышла пара, калі народу
Праз сілу крэпкую яго
Патрэбна віць вянок свабоды,
Каваць дабро, братанства, згоду
Для сьвету белага ўсяго.
Вось той ад нас, хто ясна чуе,
Што ён ня раб, а вольны сын
Усіх народаў і краін-
Няхай гародзе моцны тын,
Фундамант волі хай муруе...
|}
Найсільней аднак чуецца той прызыў да барацьбы за "Волю", за здабыткі рэволюцыі прызыў найбольш па духу свайму падходзячы да прызываў Беларусі, старое і новае окупацыі, - у песьні Цішкі Гартнага "Далакопам рэволюцыі".
Далакопы, не сьпяшайце, |
У гэткіх словах чуецца народны адказ на окупацыю і ўціск нямецкага імпэрыялізму.
І за гэтым пэрыодам парываў, узноў мала-па-