другія паэты даюць колькі чародных абразкоў прыроднага хараства і багацьця краю.
Вось веснавы абразок Ф. Калінкі:
„Пукай, язьмін, пад ваконцам,
Ах, ужо час, ўжо час!
Бо вясёнка з цёплым сонцам
Ўжо прыйшла да нас.
Выпускай на сьвет лісточкі,
Сройся, стройся ў май!
Раскрывай-жа ляпясточкі —
Пчол, чмялёў ззывай.
Заклікай на баль-пацеху,
На салодкі мёд
Матылькоў, жучкоў з-пад стрэхаў
Цэлы карагод!
Разьлівай ў паветры пахі,
Ваб, чаруй усіх…
Неба ярка. Пяюць птахі, —
Сэрцу радасьць з іх.
(„Пукай, язьмін…“).
|
А вось іншы веснавы абразок паэты Ясакара:
„То ні сьнег, — то чарэмха цьвіце
Ў зялёным пахучым садочку.
То ні сьнег, — то бярозка расьце,
То ні сьнег, а сям‘я матылёчкаў.
То ні шоўк — гэта рунь пад гарой,
То вясны маладой арнамэнты.
То ні скарб дарагі над зямлёй —
То праменьняў блішчаць дыямэнты.
То ні одгукі струн залатых, —
То жаўронак чаруе ратаяў;
Ён у сьпевах вясновых, прастых
Хараство ніў-палёў усваляе.
І, здаецца, ні ўпершы разок
Гэта шчасьце даруеш нам, Божа,
Але вабіць вясновы дзянёк
І насыціцца вока ня можа…
Мая радасьць імчыць да нябёс.
Да бязмежных у далі паветак,
І раблюся я братам бяроз,
Ручаёў, матылькоў, кволых кветак.
Запалонен я рытман зямлі,
Загубіўся у ім, як пясчынка.
|