Яму нішто ні год, ні век,
Ні бой на сьмерць, ні гьнеў, ні зьдзек;
Народ — ні слабы чалавек.
Народ — крыніца. Шмат лам‘я
Кідала ворагаў сям‘я
Ў крыніцу тую, — цёк спыніць,
Каб жыцьце сьмерцю замяніць.
І ўсе дарма: з варожых пут
Народ ўстае, як нейкі цуд.
Нам трэба толькі лом адкінуць.
— Бярыся-ж той, хто ў працы жваў!
Ў народнай памяці ня згінуць
Іменьні тых, хто працаваў.
- („Народ“).
- („Народ“).
|}
У гэткую народную моц верыць, аднак, ня толькі Алесь Гарун: у ягоных словах вера ўсяе Беларусі, што „Народ — ні слабы чалавек. Народ — Крыніца“.
І толькі верачы ў нявычэрпаннасьць гэтае „Крыніцы“ песьняр Язэп Беларус кліча:
„Беларусь, ты не загінеш, |
Сярод гэтых песьняў іншым напевам разносяцца песьні — „одгукі вайны“.
„Хрыстос васкрос!“ — калісь званы зьвінелі; |