Бо шчасьце ня скора народу засьвеце
І прыдзецца доўга тужыць!
Вядома, што смутак ані не паможа, -
Ад сьлез нам які супакой?
Сьпяваў-бы вясёлую песьню я можа,
Дык дзе там да песьні такой!..
Настроіў я струны і песьню складаю,
Дык мысьлі, як цень, уцяклі,
І покуль на струны свае паглядаю,
Вось сьлёзы з вачэй пацяклі...
І цяжкія, горкія сьлёзы такія,
Што камень маглі б прапаліць!
А што за карысьць, калі беды людзкія
І морам тых сьлёз не заліць?!
("Сьлёзы").
|}
Новыя абставіны і ўклад жыцьця, яго няпэўнасьць, ставаўшая выразьней з кожным днём, зразумела кожнаму, магла выклікаць з глыбі душы толькі сумныя песьні аб долі Бацькаўшчыны.
Узноў ня выходзіць з галавы пытаньне калі-ж народ здабудзе сабе волю, каб самому быць "уладарцам" і гаспадаром свае зямлі.
"Зьядае крыўда нас ад веку, |