Астануцца толькі адны успаміны.
Заціхне навекі віхор руйнаваньня,
Вясновыя краскі атуляць даліны.
І людзі забудуць курганы-магілы,
І будуць карысна ужыты іх сілы
На шчасьце і згоду з натхненьнем.
Аб дзеях сучасных гісторык раскажа,
Загадку эпохі ён кемна развяжа
Прад новым людзкім пакаленьнем…
Сказ-песьню і лірнік спакойнага краю
Аб гэтым зайграе.
- („Вайна“).
|}
Прароцтва гэтае ня доўга змусіла чакаць, бо пад цяжкім, апошнім напорам пасыпаліся ў грузы усе фундаманты нямецкага імпэрыалізму, захісталася Эўропэйская ваенная аднавага.
........ |
У гэткіх словах пяе Захар Вехаць повесьць революцыі ў Нямеччыне і адходную песьню нямецкім окупантам Беларусі.
Пасьля чатырохгодняга ўціску, пасьля чатырохгодняе вакханаліі, адбываўшаеся назбалелых, параненых грудзёх нашае Маці-Краіны, Яна, Беларусь, парэзаная на часткі, ўзноў злучаецца ў адно цэлае, жывучае цела, каб уваскросшы ня ўмерці больш.