Старонка:Беларусь (1922).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

II

Няўжо я шчасьце калі сустрачаў,
Няўжо яго ў будучыне бачу,
Што без развагі сьлёзам фольгу даў
І ўсё кляну жыцьцёву няўдачу.
Не, я знаю, што шчасьця няма.
Хоць шукаць яго будзем да сьмерці…
Ахутаюць зямлю холад і цьма…
Але дух Беларусі, паверця,
Будзе жыць,
Сонцам быць!
Бо было халадней і цямней,
Як гібеў ён вякі між людзей.