Старонка:Беларусь (1922).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

VII.

Беларусь мая мужыцкая,
шматпакутная, непачатая
зварухніся моц крывіцкая —
слава наша ты крылатая.
Беларусь мая юнацкая
шалам дзікая, уся бунтарская,
парві пута Ты чужацкае,
будзь дзяржаўная, гаспадарская.
Беларусь мая несьмяротная,
кветка белая, маці родная
усей істотай сваей Табе шчасьця хачу,
аб ім сьню, лятучу,
на дне бур між віхроў усё шукаю…
Не найду. Не прычакаю.
Я згару ў барацьбе…
О, зайздруй маей судзьбе!