Старонка:Беларусь (1922).pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

VIII

Ня тужыце беларусы — сон то моц.
Са сном ноч
сустрачаюць сонца, сонца.
Гляньце, па ўсей старонцы
пад дыханьнем вясны-кралі,
краска дзіўная ўсходзе, —
цешцеся такой прыгодзе,
цешцеся, бо ноч праспалі.
Хай уцеха дась гарт сталі.