Старонка:Беларусь (1922).pdf/27

Гэта старонка была вычытаная

X

Працуй, Беларусь,
На хвалу для людзей.
Кажы, Беларусь,
Сваю праўду сьмялей.
Удар, Беларусь,
У вечавы гулкі звон.
Узгары, Беларусь,
Свой забыты загон.
Гэй, скінь, Беларусь,
Ярмо цьмы прошлых лет!
Жыві, Беларусь,
Каб жылі: воля, сьвет!