Старонка:Беларусь (1922).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

XI

Разсьвяткуйся неба, выбухні зарніцай,
памажы сярмяжным шумна весяліцца,
бо з зямелькі-маці мае арадзіцца
ў кашульцы шчаснай Беларусь сінявока.

Даставай жа Юр‘я ключы залатыя,
разчыняй пакоі яснавеснавыя.
Падмятай жа Пётра з хмар пакоі тыя,
яірам пасып ад Няпра да Беластока.

А Ільля на нечысьць з стралой пяруновай
няхай папалюе па старонцы новай.
Загад гэткі кажа рабачай вясковы,
бацька Нараджонай, ён жа і пострах Цмока.