Старонка:Беларусь (1922).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

XIV

Ты расьцеш, як дзень сьвітаньнем
З верай, хараством, пяянем,
Бо люблю Цябе я.
Што нам ноч і панства пана!..
Наша моц непаканана,
Бо любоў нас грэя.
Для мільёнаў я надзея,
Сонца прада мной бляднея,
Бо люблю Цябе я.