Старонка:Беларусь (1922).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

XVI

Заклік.

Брат мой мілы! Ты хмарней хмары, чарней зямлі. Вочы поўныя сьлёз няпэўна, трывожна перабегаюць даль. Ты блудзіш!

Брат мой мілы! Падарожны нашых непраходных пушч. Грозныя буры цябе аглушылі. Халодная цемра асьляпіла. Зьнемагла цябе галодная бяда,

Які ліхадзей адважыўся кідаць каменьнямі і так параніў тваё цела!

Якое-ж гэта ліхалецьце загнала цябе ў гушчар нетры, на бездарожжа!

Спыніся брат мой, прысядзь на прызбе маей хаты вясковай, пахілай і дай пачуць сваё новае слова аб мудрай задуме засеянага поля, аб спрарочым гомане векавечнага бору, аб нашым, блізкім, родным… Распелянай душу сваю ад залатых кос сонейка і сінявы нябеснай. Хай здаровая нагата яе будзе уміленьнем у сумную часіну.

Калі-ж ты шукаеш Бога, каб напоўніць, сагрэць і: асьвяціць душу сваю. што як бажніца бяз Бога, пустуе ў забыцьці, дык увайдзі брат мой у маю хату вясковую, пахілую. Там ты, без малітвы і слоў, усей