Старонка:Беларусь (1922).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

істотай сваей, пачуеш, уразумееш Бога. І будзеш радасны.

Калі-ж ты ачмучаны крыклівай праўдай, якой чураўся, ашуканы багатымі абецанкамі, якія шкодны табе; калі ты сярод хвальшывага блеску не пазнаеш сябе, сярод чужога горада згубіў сябе, дык увайдзі брат мой мілы ў маю хату вясковую, пахілую. Там пазнаеш глыб і чыстату душы сваёй. І будзеш радасны.

Калі-ж ты безнадзейны, няўсьцешны нічога ня шукаеш, бо дагэтуль знаходзіў толькі церні і роспач; калі цень сьмерці заступіла красу і уцеху жыцьця, а небыцьцё вабіць у бяздонную цемру, дык схамяніся брат мой і увайдзі ў маю хату вясковую, пахілую, дзе багуе каханьне і гаспадарыць праца-весялуха. Там на стале, адліваючы срыбрам, красуе даматканы абрус, на ім ляжыць пушаны, пахучы хлеб, боль у бяроставай ступачцы, а ў паліваным жбанку сыта сытная. Адтуль відаць як рожавеець белаліловы золак. Там на Вялікдзень абразы на покуце ахарашываюцца дзеразой, а на Сёмуху пахніць яірам пасыпаным. Там, скаголеньне злой, сьнежнай мяцеліцы, разьбіваецца аб паважны спакой дабрадзейкі печы, якая зьмярканьнем затуляе ў цеплую