жыць… Ну і жывеце на здароўе, хай вы падохнеце! (Хоча ісьці).
Несьцер. Ах ты сволач! (Хапае заслончык і кідае яго ў Аверку, але той ухіляецца, Несьцер гукае). Ды стой! Стой, ліха тваёй матары.
ЗЬЯВА V
Несьцер — Язэп
Язэп. Што гэта за крык?.. Пабіліся з Аверкам ці што?.. Я да яго загаварыў, а ён вылаяўся дый пабег.
Несьцер (хмура). Глупства!.. Паспрачаліся трохі!..
Язэп. Ага… Так, так. Паспрачаліся, кажаш? А я думаў — пабіліся. Бо крык ды грукат аж на дварэ чуваць было.
Несьцер (трохі супакоіўшыся). Вось табе і электрыфікацыя.
Язэп. Газы няма і кроплі. Дай грошай, пайду, пакуль ня позна, прынясу.
Язэп (ідучы). Ага. Паспрачаліся, а я думаў пабіліся. (Вышаў).
Несьцер (задумаўся, раптам гукае з усяе сілы. Б‘е кулаком па стале). Ах дурань… Дурань! (Уваходзіць Палашка. Зьдзіўлена глядзіць. У руках збаночак).
ЗЬЯВА VI
Несьцер — Палашка
Палашка. Каго гэта ты лаеш, Несьцер?
Несьцер (злосна). Нікога… Гэта я сам… пра сябе… Ці той… Цьфу!..