Старонка:Будні (1929).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

пагаворыш, таго пачастуеш, гэтага падмажаш — і справа твая, як сьляза, чыстая. А цяпер не! Хабара баішся даць, а знойдзецца якійсьці субчык, як той Мількевіч, нагаворыць табе, наабяцае, нап‘ецца за твае грошы, яшчэ і так возьме, а справы ня зробіць. Дый не паскардзішся на яго, сукінага сына, хабарніка, бо судзяць ня толькі таго, хто бярэ, а і таго, хто дае. І, ведаеце, сурова за хабары судзяць. Я гэта неяк у газэтцы вычытаў, што расстралялі двух якіхсьці за хабар.

Шчусь. Добрая справа!.. За свае грошы ды яшчэ расстрэл!.. (Ківае на млын). Глядзі, як стукае!.. Не магу слухаць: усё роўна як у галаве маёй хто стукае.

Паўлюк (падыходзіць). У Амэрыцы дык там не расстрэльваюць. Там, скажам, калі трэба каму- небудзь жыцьця пазбавіць, бяруць яго, садзяць на электрычнае крэсла, кнопку націснуць і… капут!.. Бяз крыку, бяз выстралаў, а культурна, акуратна.

Шчусь. А бадай цябе так акуратна пасадзілі ды кнопку табе націснулі, каб ты ня мучыў мяне з сваёю Амэрыкай. Цьфу, чэрці-б іх забралі!.. Не магу слухаць, як гэта яна стукае!.. Гэта-ж, каб я калісьці, як яшчэ гаспадаром быў, дагадаўся гэтакую штуку збудаваць, дык, мабыць, разбагацеў-бы!..

Паўлюк. Не разумею, тата, чаго вы шкадуеце. Усё роўна раскулачылі-б вас.

Шчусь. Адыйдзі ад мяне, сатана.

Паўлюк. Калі ласка! (Адыходзіць).

Самахвал. Правільна, Паўлюк, памаўчы ты, не дражні бацьку! Тут такая справа, што валасы на галаве крыўды вылазяць, а ты…

Паўлюк. Дык я-ж маўчу.

Шчусь. Разумееце, кумок, да ўчарашняга дню думаў, што млын будзе мой. Яны сабе тут буда-