Я-ж табе казаў нікога не падпускаць. Забіць-жа чалавека магло.
Паўлюк. Ды магло!.. Добра яшчэ, што не вялікі напор энэргіі!.. Гэта-ж каб у Амэрыцы, дык без разгавораў забіла. Адразу толькі трып — і няма!.. А тут глупства!.. Гэта нават ад раматусу дапамагае. Дактары прыпісваюць.
Шчусь (ціха). Каб яны табе, сукінаму сыну, на той сьвет шлях прыпісалі!.. Ён яшчэ насьмешкі строіць! А нябось, як трасянула, дык адскочыў?!
Паўлюк. А што-ж хіба я дурны ці што, каб падстаўляць сваю шыю?..
Язэп. Скажэце вы мне, калі ласка!.. Якога чорта сюды паналазілі?.. Ідзеце зараз-жа адсюль! Ідзеце, бо паклічу людзей і вас выведуць!
Шчусь (устаючы). Чуеце, кумок? І тут выво дзяць!.. З майго ўласнага млына.
Самахвал. Дык і хадзем. Паглядзелі і будзе.
Паўлюк. Хадзем, тата... Патрасьліся-і будзе.
Шчусь. Ой, Паўлюк, кароткая ў цябе памяць! Зноў, мабыць, бізуна захацеў?.. Карціць?! (Палашка ўсьміхаецца).
Шчусь (заўважыўшы). А табе, Палашка, чаго гэта так весела?.. Бачыце, кумок, якія цяпер дзе- ня прыходзіш?.. ці?.. (Да Палашкі). Чаго дадому Ці, можа, па чужых хатах валачыцца лепей?.. (Палашка маўчыць). Маўчыш?
Самахвал (цягне Шчуся). Хадзем, Іван Максімавіч!
Шчусь. Язык праглынула? З бацькам гаварыць ня хочаш? Камуністкаю зрабілася? Глядзі, Палашка, ня чхай на бацьку ды на мацеру — спатрэбяцца! Прыдзе коза да воза!
Палашка. Ня прыдзе!