Старонка:Будні (1929).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VI
Несьцер — Язэп

Несьцер. Куды гэта яна пайшла?

Язэп. А хто яе ведае!.. Мабыць цябе ўбачыла…

Несьцер (пасьля паузы). Чаго гэта яна прыходзіла?

Язэп. Цябе пытала?

Несьцер. Мяне?

Язэп. Так… Тут вунь цэлая аварыя была…

Несьцер. Што такое?

Язэп. Шчусь з Самахвалам былі… Мабыць, хацелі машыну папсаваць.

Несьцер. Машыну? А дзе-ж вы былі?..

Язэп. Ды я… той, як яго… забыў тутунь дома… Ну… Папрасіў гэтага Паўлюка, амэрыканца, пасядзець, паглядзець, пакуль я за тутунём зьбегаю… Ну, вяртаюся хутка, адно-ж гляджу, стары Шчусь заблытаўся ў правадох і скача, як той Лыска на ланцугу… Аж пасінеў… Трасе яго, як чорт сухую грушу… А Паўлюк з Самахвалам каля яго бегаюць, лемантуюць усе, як звар‘яцелыя… Ну, я бязумоўна машыну спыніў і выпусьціў яго.

Несьцер. Дык як-жа ён у правады заблытаўся?..

Язэп. Чорт яго ведае, як ён заблытаўся. Мабыць парваць хацеў, а яно яго і абкруціла.

Несьцер. Добрая справа!.. (Разглядае правады). Вот недавяркі, маглі ўсю машыну сапсаваць!

Язэп. Так, маглі!.. Ну, ды ўжо хоць гэта машына і чортава выдумка, але гасподзь міласэрны не дапусьціў…

Несьцер (папраўляе праводку). Пры чым тут вашы чэрці разам з госпадам!.. Вартаваць трэба,