Старонка:Будні (1929).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

Палашка. Абайдуся і без цябе і без матчыных бліноў! (Ідзе, на момант спыняецца, потым рашуча выходзіць).

(Несьцер задумленна перакідвае ключ. Дзед Язэп выглядае, злосна аглядае сцэну, угледзеўшы, што Палашкі няма, абурана плюе і зноў зьнікае ў млын. Несьцер, перакідваючы ключ, насьвістывае. На заднім пляне зьяўляецца Палашка, якісьці момант не адважваецца. На парозе млына зьяўляецца дзед Язэп. Палашка нарэшце адважылася і рашуча падыходзіць да Несьцера).

Палашка (штурхаючы Несьцера). Дай ключ ад хаты.

(Несьцер моўчкі аддае. Палашка лопае яго па сьпіне і хутка выбягае).

Язэп. Ня сьмейся, Несьцер, бо зноў зазлуе.

Несьцер. Нічога, дзед, цяпер ужо не зазлуе. Будзем есьці сягоньня капусту!..

Заслона