Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

стычных элемэнтаў, індустрыялізацыя краіны, колектывізацыя сельскай гаспадаркі, перавыкананьне пляну першага году нашага пяцігадовага пляну, ня могуць ня выклікаць контрнаступу нашага клясавага ворага — кулака ў вёсцы, нэпмана ў горадзе, як на экономічным, так і на культурным фронце.

З гэтых процэсаў выплывае і актывізацыя нацыянал-дэмократычных, шовіністычных, дробна-буржуазных элемэнтаў у краіне, якія па сваёй істоце зьяўляюцца абаронцамі і ідэолёгамі кулака ў вёсцы і нэпмана ў горадзе.

За апошні час актывізацыя нацыянал-дэмократызму ў Савецкай Беларусі разгарнулася вельмі шырока. Партыя і савецкая грамадзкасьць выявіла ў шэрагу культурных устаноў, організацый і літаратурных аб’яднаньняў ня толькі памылкі нацыянал-дэмократычнага, дробна-буржуазнага парадку, але і пэўныя настроі, якія ўпарта прапагандаваліся і прапагандуюцца з балонак паасобных твораў навуковых работнікаў, літаратараў, культурнікаў.

І процэс контрнаступу дробнай буржуазіі, пропаганда яе ідэолёгіі ў творах паасобных нацыянал-дэмократаў — прыслужнікаў буржуазіі — мы нагляданм ня толькі ў Савецкай Беларусі. Усё тое, што адбываецца ў нас, зьяўляецца часткай таго агульнага процэсу, які адбываецца ва ўсім Савецкім саюзе, ва ўсіх рэспубліках.