Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Шумскізм на Украіне, галіеўшчына ў Татарстане, ібрагімаўшчына ў Крымскай АССР, «Галубыя рогі» ў Грузіі, пільнякоўшчына ў РСФСР, дзейнасьць паасобных прадстаўнікоў «Узвышша», дзейнасьць беларускіх нацыянал-дэмократаў у БАН, нацыянал-дэмократычная лінія часопісу «Полымя» (да зьмены складу рэдкалегіі ў канцы 1929 г.), выразная пропаганда буржуазных ідэй пісьменьнікам-комуністым[1] Зарэцкім на Беларусі — усё гэта паходзіць з аднаго, нэобуржуазнага лягеру, з чым прыходзіцца весьці барацьбу паасобным атрадам компартый, пры актыўным удзеле пролетарскай грамадзкасьці.

Гэтая брошура ставіць перад сабой задачу азнаямленьня чытача з тэй агульнасьцю выступленьня Зарэцкага, які пропагандуе дробна-буржуазныя ідэі, з падобнымі-ж выступленьнямі ў літаратуры іншых рэспублік Саюзу.

Пісьменьнік Зарэцкі ў нас на Беларусі даводзіць, што стылем пролетарскай літаратуры павінен быць романтызм. Прычым, прапагандуючы романтызм, ён робіць адпаведнае «па» ў кірунку сваёй папярэдняй творчасьці і запэўняе неспакушанага чытача на адным з літаратурных дыспутаў — «не падумайце тт., — кажа ён — што я сваім сьцьвярджэньнем, што романтызм зьяўляецца стылем для пролетарскай літаратуры, бяруся апраўдвацца за свае ранейшыя творы».

  1. У сьнежні м-цы 1929 г. М. Зарэцкі выключаны з КП(б)Б.