Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

І ня гледзячы на такое «шчырае» прызнаньне, мы ўсё-ткі прымушаны гаварыць, што М. Зарэцкі якраз пропагандай романтызму, як стылю пролетарскай літаратуры, бярэцца апраўдаць сваю ранейшую творчасьць, творчасьць прасякнутую дробнабуржуазным романтызмам, і тым самым замацаваць свае позыцыі, як пролетарскага пісьменьніка, а раз так, то і ўзяць кіруючыя лейцы і весьці за сабою нашу літаратурную моладзь па няправільным шляху, які, нарэшце, не набліжае, а аддаляе пісьменьніка ад пролетарскай літаратуры, і далучае да лягеру выяўнікаў дробнабуржуазных пластоў сучаснага грамадзтва, робіць іх іхным рупарам.

Ці аддае навізною ад выступленьня Зарэцкага з пропагандай романтызму? Не, не аддае. Гэта тая-ж старая песенька украінскіх нэоромантыкаў з «слаўнай памяці» Ваплітэ, якая праз нацыянал-бальшавізм дайшла да нацыянал-дэмократызму, а тут ужо стала выяўнікам інтарэсаў кампаніі УНДО — заходня-украінскіх фашыстых Данцовых… У свой час, па дарозе, якую абраў цяпер Зарэцкі, ішоў украінскі пісьменьнік Мікола Хвілёвы з сваім романам «Вальдшнэпы», які Яму, як комуністаму, прышлося спаліць. Хвілёвы да гэтага часу пропагандуе на Украіне «нэоромантызм», як стыль пролетарскай літаратуры, і, відаць, таксама, як і Зарэцкі на Беларусі, кажа: мая папярэдняя творчасьць — адно, а пропаведзь нэороман-