Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

тызму, як стылю пролетарскай літаратуры — гэта другое!..

Але дазвольце не паверыць як Зарэцкаму, так і Хвілёваму.

Як адзін, так і другі, стаўшы рупарам буржуазіі ў сваёй творчасьці, ідуць увесь час далей і далей, прыхоўваючы свае погляды выступленьнямі па творчых пытаньнях, якія зьяўляюцца нічым іншым, як політычнымі выступленьнямі на літаратурным фронце.

Каб давесьці, што як Хвілёвы, так і Зарэцкі ў сваёй творчасьці сталіся рупарамі буржуазіі, я дазволю сабе скарыстаць цытаты з творчасьці як Хвілёвага, так і Зарэцкага.

Чытач, відаць, чуў пра роман «Вальдшнэпы» Хвілёвага, асуджаны партыяй і пролетарскай грамадзкасьцю. І вось, у гэтым романе Хвілёвы падае моцнага, энэргічнага тыпа — Аглаю. Аглая — героіня роману. Яна не другарадны пэрсонаж. Яна цэнтр, на яе словы скіроўваецца ўвага чытача, перад ёю змаўкаюць другія героі роману — комуністы-інтэлігенты. Чытачу трэба напомніць, што ў партыі ёсьць людзі з партбілетамі, партыйнасьць якіх вызначаецца партбілетам, і з якім партыя не цырымоніцца. Довадам гэтага служыць наша чыстка. Але Хвілёвы якраз таму і падабраў такіх комуністых-герояў свайго роману, каб гэтым больш выпукліць героіню Аглаю.