Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

ключ ад нацыянал-дэмократызму, як брата заходняга фашызму.

Пропаганда М. Зарэцкага — гэта нішто іншае, як пропаганда буржуазнай, бюргерскай, кулацкай ідэолёгіі Аглай у портках і спадніцах, якіх мы пазбаўляем паветра ў наш час рэконструкцыі гаспадаркі і культуры, ва ўмовах клясавай барацьбы, ва ўмовах моцнай дыктатуры пролетарыяту.

М. Зарэцкі, перарадзіўшыся з рэволюцыйнага пісьменьніка ў пісьменьніка дробна-буржуазнага, увесь час ішоў па шляху романтызму. Пакуль партыя праводзіла лінію на абмежаваньне кулака (толькі), пакуль нацыянал-дэмократы думалі аб магчымым перараджэньні Савецкага саюзу і Савецкай Беларусі ў бок капіталізму, — Зарэцкі быў рэволюцыйным пісьменьнікам. Але, як толькі надзеі буржуазіі, а ў тым ліку і нацыянал-дэмократаў на перараджэньне рухнулі, яны пачынаюць больш актыўна змагацца за свае позыцыі, і пры гэтым змаганьні выдаюць сваю сутнасьць цалкам. Так і з Зарэцкім. Апошнімі творамі Зарэцкі выдаў сябе, як дробны буржуа, нацыянал-дэмократ, бюргер.

Зарэцкі романтык. Усе характэрныя адзнакі дробна-буржуазнага романтызму вельмі лёгка дапасаваць да творчасьці М. Зарэцкага. Тэматычная абмежаванасьць, пераважнае месца быту інтэлігенцыі — ці не дапасаваны гэтыя дзьве адзнакі дробна-буржуазнага романтызму да творчасьці Зарэцкага? На наш погляд — цалкам! Той культ героя-выхадца з дробна-буржуазнай сям’і — характарная адзнака