Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

дробна-буржуазнага романтызму — ці не характарны для Зарэцкага, аўтара «Сьцежак-Дарожак», «Ворагаў», «Голага Зьвера» і «Крывічоў»? А тое расчараваньне ў сучаснасьці, пераацэнка нэгатываў, якое мы бачым ў творах М. Зарэцкага, ці не зьяўляецца адзнакай яго дробна-буржуазнай ідэолёгіі? І, нарэшце, танны эротызм у «Ой, ляцелі гусі», паталёгія ў «Голым Зьверы», наіўны псыхолёгізм у «Ворагах», — ці не зьяўляецца зьніжанай формальнай культурай, аднэй з адзнак дробна-буржуазнага романтызму. Адказы на гэта — станоўчага парадку. Іншых адказаў ня можа быць.

І вось той М. Зарэцкі, які ў свой час (у 1927 г.) быў актыўным стараньнікам роспуску «Маладняка», як масавай літаратурнай пролетарскай організацыі, цяпер бярэцца за вырашэньне творчых проблем пролетарскай літаратуры, даводзячы, што стылем яе павінен быць романтызм.

Што-ж у гэты час адбываецца на Украіне?

Аказваецца, там адбываецца тое-ж што і ў нас. Там Хвілёвы займаецца пропагандай «нэоромантызму». Розьніца толькі ў тым, што ў Зарэцкага — проста романтызм, а там романтызм з прыстаўкай «нэо».

Дазвольце спыніцца на гэтым пытаньні, скарыстаўшы для гэтага перадавіцу украінскай «Літгазэты» № 21 — 1929 г.

Вось як расцэньвае сітуацыю літаратурнага руху на Украіне орган Усеўкраінскай Асоцыацыі Проле-