Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

тарскіх Пісьменьнікаў — «Літаратурная газэта» ў перадавіцы «На 13 рік революціи»:

«На сёньняшні дзень мала плятонічнай солідарызацыі таго, альбо іншага пісьменьніка з партыйнымі прынцыпамі ў галіне нацыянальна-культурнага будаўніцтва; на сёньняшні дзень пролетарская грамадзкасьць павінна вымагаць ад пісьменьніка актыўнага выяўленьня ў творах сваіх політычных сымпатый і сваёй гатоўнасьці падтрымваць агульную справу рэволюцыі. Кожны пісьменьнік павінен клясава самавызначацца, прыстаць да аднаго з лягераў…

…Клясавая барацьба ў літаратуры разгараецца. З аднаго боку яна выяўляецца ў адкрыта антысавецкіх, буржуазных выступленьнях («Красное Дерево» Пільняка), а з другога боку — буржуазія і яе «падшэфныя» з прамежных груп пераходзяць да замаскаваных пад тэорытычнымі лёзунгамі форм барацьбы, хаваюцца за шыльдаю спэцыфічна мастацкіх пытаньняў, сьвядома замаўчваюць той факт, што ўсе гэтыя. пытаньні вызначаюцца пэўнымі соцыяльнымі прычынамі.

І далей:

…Дыскрэдытацыю (пролетарскай літаратуры. Іл. Бар.) праводзіць рознымі мэтодамі: адны пішуць «памфлеты» (перапіска ў № 7