Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

«Літярмарку») другія — тэорэтычна проціваставяць рэалізму романтызм у дробна-буржуазнай рэдакцыі гэтай плыні, трэція проста «сумняваюцца» і падкрэсьліваюць проблематычнасьць рэалізму, адсутнасьць сталых удасканаленых узораў гэтага стылю.

І нарэшце:

Барацьба навокал рэалізму і романтызму ў яго конкрэтных праявах і тэорытычных абагуленьнях — такі на сёньня тэорытычны эквівалент клясавай барацьбы ў літаратуры. З гэтага пункту погляду асаблівай увагі заслугоўвае «пазагруповы» альманах «Літярмарок», які фактычна становіцца цэнтрам романтызму розных адценьняў, аж да рэакцыйнай ідэалізацыі кулацкіх і нэпманскіх тыпаў у творах ів. Сенчэнкі, альбо-вершаваных рэбусах Драй-Хмары… «Шырокі ідэйны дыапазон романтычных «шуканьняў» гэтага выданьня (ад рэакцыйна-буржуазных да романтызму рэволюцыйнай дробна-буржуазнай інтэлігенцыі) мае ў сабе няпрыемныя адзнакі ідэолёгічнай «пазагруповасьці», што па сучасным этапе сябе ніяк не апраўдвае».

На Ўкраіне дыскрэдытацыя праводзіцца мэтадамі «памфлетаў» у «Літярмарку». У нас на гэты