Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

тычнымі ведамі. Гэта проблема барацьбы яшчэ пэўны час ня будзе зыходзіць з парадку дня.

У РСФСР у 1929 годзе быў таксама выкрыты цэлы шэраг выступленьняў у літаратуры з пропаведзьдзю буржуазных настрояў і ідэолёгіі. Асабліва «выдатным», якое знайшло рэзкае асуджэньне з боку пролетарскай грамадзкасьці, было выступленьне Барыса Пільняка, пісьменьніка, якога да 1929 году, да яго контр-рэволюцыйнага выступленьня ў замежным друку, з аповесьцю «Красное дерево», лічылі папутнікам.

Той, хто цікавіцца літаратурным рухам, ведае, што Барыс Пільняк вельмі пасьлядоўна за апошні год прыйшоў да «Красного дерева», у якім выявіў цалкам свой твар, як твар буржуа, прапагандуючы ў сваёй творчасьці кулацкую ідэолёгію.

Прыход да аповесьці «Красное дерево», быў праз «Повесть непогашеной луны», праз «Корни японского солнца», праз нарыс «ЧЧО», праз «Нижегородский откос». А «Красное дерево» толькі давяло круг Пільняковае ідэолёгіі да канца.

У той час, калі выдавецтвы і часопісы РСФСР адмовіліся друкаваць «Красное дерево» Б. Пільняка, Пільняк ідзе далей, — раптам у белагвардзейскім, бэрлінскім выдавецтве «Пэтрополіс» зьяўляецца ягоная аповесьць і там, у Бэрліне, выходзіць з друку.

Чым, як не вачмі буржуа, чым, як не буржуазнай ідэолёгіяй прасякнута Пільнякова «Красное дерево», у якім, як правільна зазначае «Литературная