Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

их бросали вниз и до тех пор пока ползли колокола на веревках, они пели звучным плачем и этот плач стоял над звуками города. Падал колокол с ревом и «ухом» и погрузал в землю аршин до двух. В дни этой повести город стонад именно этими колоколами «древности».

Б. Пільняк „Красное дерево“.

Гэтых вытрымак з «Красного дерева» даволі, каб чытач зразумеў клясавую сутнасьць пільнякоў, якія ў вобразах Аглай зьяўляюцца ўнутраной савецкай эміграцыяй, і пры першым выпадку стараюцца апляваць сьлюною злосьці наша будаўніцтва, наш саюз з бядняцка-серадняцкім сялянствам, напружанасьць нашага будаўніцтва, якое вымагае максымальнага выкарыстоўваньня ўсіх магчымых сродкаў і рэсурсаў краіны. Хто, як не буржуа, як не мешчанін можа заўважыць стогн гораду ў тым факце, што званы ў Савецкім саюзе ідуць на пераплаўку для машын? Гул нашага соцыялістычнага будаўніцтва, гул індустрыяльных, поўных жыватворчай сілы, цэнтраў аглушае стогн старога памёршага чыноўніка, яго бабкі і сынка ў вобразе Пільняка.

Нездарма абудзіліся пасьля выступленьня Б. Пільняка паны Мілюковы ў «Последних новостях». І гэта характарна, што кожнае антысавецкае выступленьне адразу-ж падхопліваецца пісакамі варожага лягеру за граніцай. Паны Мілюковы бя-