Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/39

Гэта старонка не была вычытаная

І вось пачытаем, што пад выглядам вечнага мастацтва дае чытачу часопіс «Кавкасиони».

Прыводзім адтуль верш:

НАШЫ АДДЗЕЛЫ.

Люблю я сумную пустыню — Крцанінскі стэп
Вялікае адзіноцтва, Іраклія[1] і тугу яго.
Іраклі! Клічуць цябе нашы рады,
Каб разам ісьці і Крцаніскія думы несьці.

Прыдзі, Іраклі! Наш аддзел кліча цябе,
Выбярэм палкоўнікам, ане царом - ты гэта ведай!
Мы пераможам кіпучую Куру і Рыён,
Наведаем Чорнае мора, будзем клікаць да цябе стыхію!

Іраклі! Перапоўнена пагардай наша памяць,
Мы вар‘яты Грузіі, ты не абражайся.

Вось як, таварышы, лёгка выкрываецца політычны твар нашых ворагаў. Як бачыце, вельмі карысна ня быць абмежаваным у межах свае рэспублікі, а кінуць вокам шырэй. Бо тое, што недасказана буржуазіяй і яе «падшэфнымі» ў адным нацыянальным лягеры, тое сказана і перасказана ў другім, і наадварот.


Падагульваючы ўсё вышэйсказанае, мы можам канстатаваць напружанае становішча клясавай барацьбы на літаратурным фронце. Контрнаступ буржуазіі розных нацыянальнасьцяй мае адзіны фронт ва ўсім Савецкім саюзе, і таму, для пасьпя-

  1. Іраклі — Грузінскі цар.