Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

ховай барацьбы, з мэтай ліквідацыі буржуазіі як клясы і яе ідэолёгіі, патрэбна консолідацыя ўсіх комуністычных, пролетарскіх літаратурных сіл цяпер больш, чым калі-б гэта ня было.

Наша наступленьне павінна быць асабліва бязьлітасным на фронце літаратуры. Нам трэба выяўляць клясавага ворага, які да гэтых часоў хаваўся пад маскай папутніка і цяпер перайшоў у контрнаступ, паказаўшы свой сапраўдны твар.

Трэба на літаратурным фронце змагацца і выкрываць, і навочна паказваць прыроду тых, хто па-прымірэнцку глядзіць на так званае «нацыянальнае адзінства». Нацыянальнага адзінства няма і быць няможа. Замест гэтага мы павінны выступаць з лёзунгам клясавай барацьбы ўнутры нацыі. Тады, і толькі тады, будзе забясьпечана гегемонія пролетарскай літаратуры.

У кірунку марксыцкай крытыкі і пролетарскай публіцыстыкі мы павінны змагацца з тым эклектызмам у крытыцы, ідэалізмам, які знаходзіць да гэтага часу, на вялікі жаль, месца на старонках савецкіх часопісаў і газэт. Наша марксыцкая крытыка павінна ў процэсе работы над літаратурным матэрыялам паказаць, што эклектычная крытыка не даацэньвала, і не даацэньвала сьвядома, дасягненьні беларускай пролетарскай літаратуры, замоўчваючы факты наяўнасьці новых узораў пролетарскай літаратуры, і ў той-жа час рабіла пераацэнку дробна-буржуазнай літаратуры, эстэтычна смакуючы яе.