Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

Крытыка павінна мець вельмі вострае клясавае пачуцьцё пры ацэнцы соцыяльна-шкодных твораў і, нарэшце, — апошняе — даць рашучы бой пропагандзе романтызму, якая паходзіць з чужога нам лягеру.

Пролетарская публіцыстыка павінна памагаць нашым марксыцкім сілам у популярызацыі іхных тэорытычных довадаў, сярод шырокіх працоўных мас.

Гэта бязумоўна дапаможа ў нашай клясавай барацьбе, якая адбываецца, ва ўмовах якой нараджаецца новая культура, літаратура і мастацтва, аб якіх гаварыў тав. Сталін у прамове на сходзе студэнтаў Комуністычнага унівэрсытэту працоўных усходу, 18-га мая 1925 г. так:

— Мы будуем пролетарскую культуру. Гэта зусім верна. Але верна і тое, што пролетарская культура, соцыялістычная па свайму зьместу, прымае розныя формы і спосабы выяўленьня ў розных народаў, уцягнутых у соцыялістычнае будаўніцтва, у залежнасьці ад розьніцы мовы, быту і г. д.

Пролетарская па свайму зьместу, нацыянальная па форме, — вось тая агульна-чалавечая культура, да якой ідзе соцыялізм. Пролетарская культура не касуе нацыянальнай культуры, а дае ёй зьмест. І, наадварот, нацыянальная культура не касуе пролетарскай культуры, а дае ёй форму.