Старонка:Буржуазныя плыні ў сучаснай літаратуры (1930).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Пра Аглаю і яе падшэфных.

У прамове на конфэрэнцыі аграрнікаў-марксыстых тав. Я. В. Сталін, кажучы аб клясавых зрухах і павароце ў політыцы УсеКП(б), сказаў наступнае:

«Характэрная рыса нашай работы за апошні год у тым, што мы, як партыя, так і савецкая ўлада, а) разгарнулі наступ на ўсім фронце супроць капіталістычных элемэнтаў вёскі, і б) гэты наступ даў і дае, як вядома, вельмі адчувальныя станоўчыя рэзультаты. Што гэта азначае? Гэта азначае, што ад політыкі абмяжаваньня эксплёататарскіх тэндэнцый кулацтва мы перайшлі да політыкі ліквідацыі кулацтва як клясы. Гэта азначае, што мы прарабілі і прарабляем адзін з рашучых паваротаў ва ўсёй нашай політыцы».

Такім чынам, політыка партыі і савецкай улады, накіраваная з аднаго боку на ліквідацыю рэштак капіталістычных элемэнтаў у нашай савецкай краіне, а з другога боку — магутны рост соцыялі-