Старонка:Бядуля Багушэвіч.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

век ужо, а гарэй за быдла. У гэтым не абмяжоўваецца Багушэвіч, ён паказвае бяздоньне, каторае істнуе паміж панамі й мужыкамі, гдзе адныя карыстаюцца ўсімі выгадамі жыцьця, а другія зусім іх пазбаўлены (Бог ня роўна дзеле). І вось як прадстаўнік пазбаўленых, можна сказаць, жыцьця людзей; як перапоўнены той ненавісьцю да паноў, Багушэвіч і выводзіць іх у сваіх творах з самымі благімі рысамі, як людзей для каторых нічога няма сьвятога, асьвячонага („Танцуй, гарцуй пане“), ці навет не лічыць іх за людзей, а за нейкае быдла не зважаючае на сваіх братоў, на маральныя законы людзкіх адносіны („Ахвяра“). Перапоўнены агідай да іх, Багушэвіч ганарыцца тымі заслугамі сялянства перад людзкасьцю, за каторую ліліся кроў і пот народу („Ня чурайся мяне панічок“).

І вось, Багушэвіч рупіцца знайсьці праўду захаваную гдзесьці людзьмі. Ён хоча здабыць магчымасьць сказаць тое слова, каторае-б праўдай назвалі і:

Каб жа тое слова ды людзей з‘еднала,
Каб на тое слова ворагаў ня стала,
Каб людцы прызналі братоў ды братамі —
Дзяліліся-б доляй і хлеба шматамі.

Гэта тыя словы — праўда, каторую шукаюць спакон вякоў усе лепшыя людзі ўсіх народаў і часоў. Гэта-ж тыя словы, якія біўся адшукаць сярод людзкіх слоў - яшчэ Хрыстос, пакінуўшы нам вялікую ідэю братняга каханьня.

Не аб гэтым толькі гучэла струна закранутая смыком Рэўкі, не аб гэтым толькі йграла дудка Бурачка, яна іграла й аб нацыянальнай крыўдзе. Першы ясна і голасна заявіў Багушэвіч правы Беларусі, на „пасад між славянамі“. Да гэтага ніхто ня чуў, што сказаў Бурачок у сваёй прадмове да „Дудкі“. Хоць у творах яго няясна выступае гэтая рыска, каторая гаворыць за тое, што Багушэвіч глядзеў на гэта вачмі селяніна, катораму забаламуцілі галаву спрэчкі, адбыўшыяся на нашай зямельцы і каторы лічыў сябе „тутэйшым“. Гэтая „тутэйшасьць“ і выражала ў творах Багушэвіча, а ў прадмове ён кажа, што мову нашу „усе людзі цёмныя мужыцкай завуць, а завецца яна «Беларускай» і „што мова нашая ёсьць такая-ж людзкая і панская, як і француская або нямецкая, або іншая якая“. Вось за што павінен памятаць наш народ Бурачка, паклаўшага падмуроўку — фундамэнт беларускаму адраджэньню. Ён таксама мае значэньне й тое, што на ім узгадаваліся нашы сучасныя песьняры, каторыя вынясьлі й разьвілі тыя думкі й ідэі, каторымі поўна творчасьць Багушэвіча.

Яр.