— Цяжка?
— Ой, цяжка, татачка! — уздыхнуйшы, атказала
— Жалілася?
— Жалілася,—вышэптала Марыська.
— Каму?
— Бярозцы.
— А болыш?
— Не знайшла каму.
Нясі сякеру, пакажы мне гэтае дрэва,—сказаў Лявон.
......................
Хістаючыся, як маладая ад буры бярозка, ішла на перадзі Марыся, а за ёй, як хмара сумны, ішоў з ся-керай Лявон…
— Вось — тая — на узгорку, здалёка паказывала рукой Марыся. Ой, татачка,—жалілася яна,—якая гэта была пекная бярозка, якая гладкая! Якіе пекные былі на ёй галінкі, а на галінках паўнюсенька зялёненькіх бліскучых лісточкоў!..
Лявон маўчаў.
… Татачка! што ёй зрабілося? Гэта-ж цяпер лета… Чаму яна учарнела? Чаму здрабнелі, пакорчыліся яе лісточкі? Татка?
Лявон маўчаў.
… Чаму жаўцеюць гэтые лісточкі? Бачыш, татка, лісточкі з яе ападаюць?.. Чаму галінкі свае яна ў ніз апусьціла, бытцым яны плачуць?
Я так любіла, я так кахала гэту бярозку, а яна умір…
Не пасьпела слова скончыць Марыся, як цяжка грукнуў па дрэве абух… Як падстрэленая птушка, скокнула яна і схапіла за руку старога: