БАБА.
Даўно гэта было. Пад той час хадзіў ешчэ па сьвеці Пан Езус са сьвятым Пятром глядзець, які парадак на зямлі. Ідуць гэта Яны дарогай, гутараць, а Пан Езус і пытае: «а як бы ты, Пётра, хацеў: ці кабета, ці мужчына каб быў важнейшым у хаці?» Сьв. Пётра давай прасіць за кабету.
— «Добра, — кажэ Пан Езус, — зайдзем-жэ ў гэту хатку на нач.»
Зайшлі, ды просяцца ў гаспадара, каб пазволіў перэначаваць. «З ахвотай пусьціў бы я вас,—атказывае гаспадар, не спазнаўшы, да каго гаворыць, — але жонкі баюся: ліхая баба! Як вернецца с карчмы ў ночы, то і мне, і вам як паднясьці —надасьць», — «Нябойся, — кажэ сьв. Пётра, — ня будзе чэпаць».
Гаспадар згодзіўся, прынёс саломы, паслаў, як мае быць, і ўсе, паклаўшыся, паснулі. Ажно чуе гаспадар, як у дзьверы — грак! грак! Іон гэта пакуль расчухаўся, дый трапіў на закрутку, жонка ляскаючы зубамі на марозе, аж пену са злосьці пусьціла і, як толькі ўляцела ў хату, так зара за качаргу, дый да старога; той ходу, яна за ім, дый, зачапіўшыся за Пятровы ногі, грымсь, як доўгая, сярод хаты, — «А гэта ешчэ што?!»—усхапіўшыся накінулася баба на мужыка. — «Падарожные на-нач папрасіліся,» — аткавывае той, спусьціўшы вочы: — «Падарожные? — зараўла баба, — дык ты тут без мяне нейкіх валацугоў наводзіш? Пачэкай-жэ: