— «Білет-жэ ты, старычок, маеш?»
— А як жэ; грошы, кажу, заплаціў, вось і білет,—выймаючы с капшука, паказываю яму.
— «Ах, стары, стары, кудыж ты — кажэ — забраўся з гэткім маленькім білецікам? Гэтаж ты штраф заплаціш! Глянь, які мой!»
Калі гляну я на яго білет — праўда: ў разоў 20 большы за мой, ды і зусім не падобны! Я гэта, доўга не чэкаўшы, цмок у руку, цмок у другую: паночку, кажу, вашэ выскародзе, пакажыце-ж, дзе мне сесьці?!
— «Хадзі, — кажэ — пакажу».
Павёў ён мяне, атчыніў нейкіе дзьверцы: «во, — кажэ, — ў цябе маленкі білецік, дык табе па закону і маленькае мейсца палагаецца.»
Падзякаваў я яму за раду і увагу на маю старасьць. Праўда, крыху цеснавата, але для аднаго годзе; і зэдлічык да сьцяны прыбіты, толькі з вялізарнай круглай дзіркай, але сядзець нішто—выгодна. Прычыніўшы крыху дзьверы, затуманіў я люльку, пачаў думаць, як там ўнук мой маецца, што жонка дома парабляе, аж тут тыц да мяне лейкі барадаты жыд, але, праўда, зара назад папёр; толькі гэта я стаў напіхаць другую люльку, аж тут шась да мяне нейкая паня, але то не абы якая паня — так чыста адзеўшыся, што я ўжо маніўся хоць у куточку пры ёй пастаяць, хай бы садзілася на зэдлік—неяк бы змясьціліся, але і яна стук дзьверамі і пашла. Божухна — Бацюхна, думаю сабе, пыкаючы люльку, гэткая то, відаць, багатая паня, а мусі так сама, як і я бедны, з маленкім білецікам едзе. Ня скончыў я ешчэ і другой люлькі, аж тут калі стаў да мяне сыпаць народ, — не раўнуючы, як на хрэзьбіны: ўсё скрыг, ды скрыг дзьверамі; уселякаго стану, і малых, і старых; а я сяджу сабе, як пан,—ведама, заплаціўшы грошы,—