Старонка:Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Шарахоўскі).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

Бараноўскай, з якой ён пазнаём уся ў Вільні і ў бацькі якой ён, як быццам, нейкі час служыў. З гэтай жаніцьбай звязана рамантычная гісторыя. Калі бацька Юзэфы не згаджаўся аддаць дачку за Дуніна-Марцінкевіча, дык закаханы Вінцэнт звёз яе і павянчаўся з ёю без згоды бацькі. Уладзіўшы такім чынам свае сямейныя справы, Дунін-Марцінкевіч зноў, ужо разам з жонкаю, прыехаў у Мінск на сталае жыхарства. У наступным 1832 г. Дунін-Марцінкевіч пакінуў пасаду ў кансісторыі і перайшоў на службу ў Мінскую крымінальную палату. Праз нейкі час ён цяжка захварэў і быў вымушаны надоўга пакінуць службу. Толькі ў 1834 г. Дунін-Марцінкевіч вярнуўся працаваць на ранейшую пасаду ў кансісторыю.

У 1839 г. яму было даручана упарадкаванне архіва кансісторыі, і такім чынам ён заняў пасаду архіварыуса. Аднак, працаваў ён на гэтай пасадзе нядоўга, бо неўзабаве купіў сабе фальварак «Люцынку» і ў сувязі з гэтым наогул пакінуў службу. Праўда, і пераехаўшы ў Люцынку і заняўшыся сельскай гаспадаркай, Дунін-Марцінкевіч даволі часта наведваў Мінск, бо меў годнасць шляхоцкага дэпутата.

Літаратурную працу Дунін-Марцінкевіч распачаў амаль у саракагадовым узросце. Што з'явілася непасрэдным штуршком для яго творчай дзейнасці, невядома. Увогуле-ж яго творчасць з самага пачатку выяўляе тую этнаграфічную цікавасць да жыцця, песень, звычаяў і абрадаў простага народа, якая абудзілася на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. пад уплывам рускага, часткова і польскага рамантызма. У асяродку ўвагі пісьменніка ў яго дарэформенных творах - узаемаадносіны паміж панамі і прыгоннымі сялянамі. Гэтыя ўзаемаадносіны паказваліся пісьменнікам згодна канонаў сентыментальнай школы. Першы твор Дуніна-Марцінкевіча — опера у двух актах «Сялянка» - быў напісаны на польскай і беларускай мовах. Паны ў «Сялянцы» гаварылі на польскай мове, а сяляне — на беларускай. Упершыню твор з'явіўся ў друку ў Вільні ў 1846 г. Пазней да оперы напісаў музыку знаёмы Дуніна-Марцінкевіча польскі кампазітар Станіслаў Манюшка.

У той час у Мінску утварыўся аматарскі мастацкі гурток, у якім прымаў дзейны ўдзел і Дунін-Марцінкевіч. У яго былі нядрэнныя здольнасці артыста, і часам ён з поспехам выступаў з маленькім сынам і дачкой на публічных канцэртах. Але асабліва любіў ён выконваць ролю войта Наума ў сваёй «Сялянцы», а гэтая опера, як вядома, неаднаразова з поспехам ставілася (у 1852, 1853 і 1855 гг.) на мінскай сцэне. Нават некаторыя свае творы пісьменнік падпісваў псеўданімам: Наум Прыгаворка.

Трэба тут-жа зазначыць, што Дунін-Марцінкевіч усведамляў сябе паэтам беларускім. Яго творчасць на беларускай мове, адрасаваная ў першую чаргу прыгонным сялянам, выклікала нападкі польскіх газет (гл. «Дзённік Варшаўскі», 1855 г., № 188, ст. 4), а таксама нараканні польскіх ці апалячаных знаёмых пісьменніка і нават абвінавачанні ў сепаратызме. Усё-такі крытыкі Дуніна-Марцінкевіча вымушаны былі змірыцца з фактам з'яўлення яго беларускіх твораў. Ромуальд Земкевч гаворыць аб гэтым наступнае (гл. «Наша ніва», № 48, 1910 г.): «Пайшлі гутаркі аб тым, ці беларуская мова мае права да літаратуры, ці гэта простая мова можа адмаляваць перажыванні душы чалавека дый ці добра было-б выдаваць кніжкі ў гэтай мове для простага народа? Думкі падзяліліся: адны казалі, што гэта простая мова можа выразіць усе пачуцці чалавечай душы, другія даводзілі, што яна здатная толькі для простых пачуццяў народных і толькі народнае жыццё можа і павінна адмалёўваць. Трэба, аднак, заўважыць, што ўсе, нават і праціўнікі беларускай мовы, мусілі прыстаць на тое, што друкаваць кніжкі для народа ў зразумелай для