Старонка:Біяграфія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Шарахоўскі).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

ках вянкі і букеты кветак. Сам гаспадар прачытаў гасцям павіншаванне на беларускай мове, якое ў далейшым атрымала назву «Верша Наума Прыгаворкі». Гэта было падобна на дэманстрацыю беларускасці і дэмакратызму.

У 1857 г. памерла жонка Дуніна-Марцінкевіча. Але гэта страта, як відаць, не пакінула глыбокага следу ў душы пісьменніка, бо ў тым-жа годзе, у час паездкі ў Шчарова, ён захапіўся ўдавой Алесяй Грушэўскай з Хоцюхова і ажаніўся з ёю. З другою жонкаю ён паранейшаму жыў у «Люцынцы». Службу дэпутата Дунін-Марцінкевіч у гэты час пакінуў. У гэтым жа годзе ў Мінску вышла з друку кніга Дуніна-Марцінкевіча «Дудар беларускі ці ўсяго патроху». У гэтай кнізе сярод некалькіх польскіх твораў змешчана аповесць у двух абразках «Шчароўскія дажынкі» на беларускай мове, а таксама «Верш Наума Прыгаворкі».

У № 11-12 часопіса «Беларусь» за 1945 г. упершыню апублікаваны твор Дуніна-Марцінкевіча «Травіца брат-сястрыца». Публікатар гэтай аповесці Л. Бэндэ гаворыць аб ёй наступнае: «3 мая 1857 года В. Дунін-Марцінкевіч скончыў работу над вершаванай аповесцю «Травіца брат-сястрыца». 20 кастрычніка 1857 года віленскі цэнзар П. Кукальнік даў дазвол на яе друкаванне. Аднак, з-за прычын яшчэ пакуль што не даследваных, аповесць засталася ненадрукаванай і да гэтага часу была вядомай толькі некалькім асобам.

Цэнзурны рукапіс аповесці разам з другімі рукапісамі В. Дуніна-Марцінкевіча, якія таксама засталіся ненадрукаванымі, 16-17 год таму назад паступіў у архіў кафедры беларускай літаратуры Акадэміі Навук БССР. Вершаваная аповесць «Травіца брат-сястрыца» з'яўляецца вольнай паэтычнай апрацоўкай народнай песні-легенды такой-жа назвы».

У ліку другіх рукапісаў В. Дуніна-Марцінкевіча, пра якія гаворыць тав. Бэндэ, была вершаваная аповесць «Быліцы, расказы Наума». Яна складаецца з двух частак: «Злая жонка» і «Халімон на каранацыі». Гэты твор В. Дуніна-Марцінкевіча ўпершыню апублікаваны Л. Бэндэ ў № 8-9 часопіса «Полымя» за 1946 год. Скончана аповесць, як аб гэтым сведчыць прастаўленая ў канцы рукапіса самім пісьменнікам дата, 20 жніўня 1857 года. Пісалася яна ў Мінску, але на дазвол для надрукавання 23 чэрвеня 1858 года была прадстаўлена віленскаму цэнзару П. Кукальніку. Апошні даў дазвол на надрукаванне «Злой жонкі», а пасля, відаць, раздумаўся, бо не падпісаў частку старонак рукапісу. «Халімон на каранацыі» ён катэгарычна забараніў друкаваць. У сваёй рэзалюцыі цэнзар напісаў: «Гэты ўвесь артыкул не можа быць прапушчаны, а таму яго трэба выключыць». Такім чынам, «Быліцы; расказы Наума» у свой час не ўбачылі свету і захаваліся яны толькі дзякуючы шчаслівай выпадковасці.

У 1859 г. Дунін-Марцінкевіч скончыў пераклад на беларускую мову «Пана Тадэуша» А. Міцкевіча і надрукаваў яго ў Вільні асобным выданнем. Але калі паўстала пытанне аб атрыманні дазволу на распаўсюджанне кнігі, дык паміж віленскім цэнзурным камітэтам і міністэрствам асветы ўзнікла перапіска па гэтаму пытанню, у выніку якой выданне было канфіскавана, а выдаўцу Сыркіну і аўтару перакладу выплачана невялікая грашовая кампенсацыя за панесеныя страты.

Прычынаю забароны выдання быў не змест паэмы, а тое, што яна была перакладзена на беларускую мову. Справа ў тым, што яшчэ ў 1847 годзе міністэрствам асветы быў дадзен загад куратару Беларускай навуковай акругі аб забароне друкаваць украінскія кнігі. У 1859 г. камітэтам цэнзуры міністэрства асветы дано дадатковае указанне аб забароне друкаваць украінскія кнігі лацінскім алфавітам. На падставе гэтых загадаў па аналогіі было за-