Старонка:Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

3.

Вой, нашто жа мніе́ жаницца,
Маладую жуо́нку браць,
Ліе́пяей ў карчму завалицца
И ўсіе́ груо́шы прагуляць:
Груо́шы дьзіе́ло набытнояе,
Па јихъ нечаго тужыць,
Любуо́ў — дьзіе́ло другояе, —
Саўсимъ можняе няе любиць.
Вой, вырыйцяе мніе́ магилу,
Кабъ я падъ буо́чкай ляжаў,
Стаканъ вуо́тки ў руццыэ́ дьзяржаў,
Штопъ пры маёмъ пры пагро́би
Няе званили ў калакалы́,
Тульки румками стучыли
И засыпали пяскомъ.

Ib.

4.

— Дьзіе́ ты быў,
Паняе тавары́шу?
— У Варшави на расправи,
Сэрцо-Марыся.
— Што ты тамъ рабиў,
Паняе тавары́шу?
— Пиў, гуляў, ў карты граў,
Сэрцо-Марыся.
— Мусиць, ты памрэшъ,
Паняе тавары́шу?
— Ой, памру, ой, памру,
Сэрцо-Марыся.
— Якъ па табіе́ званиць? и т. д.
— Бомъ, бомъ, бомъ, бомъ, бомъ, бомъ! и т. д.