Старонка:Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

— Якъ па табіе́ плакаць? и т. д.
— И-ха-хо, во-ха-хо! и т. д.
— Якъ цябе спаминаць? и т. д.
— Чарками, шклянками, чарками, шклянками,
Сэрцо-Марыся!

Малево.

|}

5.

Чоранъ вуо́ранъ, галубой,
Што ты ўъёсься нада мной?
Чоранъ виўся, апусьциўся,
Пры далини, пры шырокуй.
Ляеци, ляеци, чоранъ вуо́ранъ,
Къ маёй матусцы радной,
Да скажы ты, чоранъ вуо́ранъ,
Матусцы маёй радной,
Што жаниўся на другой,
Ўзяў нявіе́сту циху, скруо́мну,
Ў чыстумъ поли патъ кустомъ —
Я ляжу ў смартэльныхъ ранахъ,
Льецца круо́ў — сьмерць мая,
Пяеравяжу гэты раны
Падарованнымъ платкомъ…

Яськевичи.

X. Шуточныя.

1.

Сяду прасьци, — нитка рвецца,
Лягу спаци, — луо́шко гнецца,
Во́ха, во́ха, во́я, во́я,
Біе́дна галовушка моя!
Няехай пражу мышы рубяць,
Няехай мяене хлопцы любяць,