Старонка:Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

тымъ гадамъ доўго, по́куль ня прышоў у ніе́йкіяе высокіяе пала́цы. Тады гатъ саскуо́чыў съ плечъ, даўся абъ зе́млю и ски́нуўся маладымъ харошымъ паничомъ. Да яго вы́бягли семъ маладыхъ да харошыхъ паненакъ, аднаго́дакъ, адьзинакаго абличча и аднае́ адьзежы. (Гэто были́ царскіяе дачкіе́ — яго сёстры, а гатъ быў царски сынъ, закля́ты ў туй капіе́). Якъ убачили яго сёстры, дакъ вельми жъ были рады: «А муо́й жа шъ ты братко́, да дьзіе́ шъ ты быў? Да мы думали, што цябе уже на сьвіе́ци нима!» А братъ јимъ кажаэ: «Падьзинькуйця гэтаго чалавіе́ка, што мяне прынёсъ». Стали гэтыяе паненки мужыка дуо́бро прымаць и частаваць. Отъ, якъ прышлося яму адхо́дьзиць да дому, дакъ ёнъ и просиць у паненакъ голки зъ ниткаю. Самая малуо́дшая сястра, — яна яму вельми ўпадаба́лася, — прынясла голку, зашыла яму адьзежу, а на дарогу ўвязала яму ў хустачку ўсяго ўсяля́каго јіе́сьци и кажаэ: «Идьзи сабіе́ зъ Богамъ, паку́ль я цябе ня даганю!» Пашоў сабіе мужыкъ ў сваю дарогу, ажъ яна́ скоро яго дагани́ла, памагла яму знайсьци́ чужого пана и ўзяць адъ яго адвѣтъ и прышла зь зимъ да панскаго дво́ру. Якъ прышоў мужыкъ къ свайму́ пану и аддаў адвѣтъ, дакъ панъ яго пахвалиў и даў яму дуо́бруў награду. А дваро́выяе ящэ гуо́ршъ на яго засярдава́ли и пазавид’вали, што ў яго маладая и натто шъ харуо́шаӑ жуо́нка, и знуо́ў нагаварыли пана, кабъ яго якъ згубиць. Пакли́каў панъ мужыка да себе й гавуо́рыць: «У майго дьзіе́да быў мядьзвіе́ць, ды зъ ланцуго́мъ ўцёкъ у ліе́съ; пайдьзи, знайдьзи яго ў ліеси и прывядьзи да двара». Прышоў туо́й мужыкъ да дому ня вясёлы ды й кажаэ сваёй жуо́нцы гэто, а яна яго й навучыла, якъ злавиць таго мядьзвіе́дьзя: «Сажджы», кӑжӑэ: «по́куль мядьзвіе́ць нагнецца пиць воду зъ ро́ва, тады бяры яго за ланцу́хъ и вядьзи». Мужыкъ такъ и зрабиў: якъ тольки мядьзвіе́ць пача́ў пиць воду, ухапиў яго за ланцу́хъ и прывеў у двуо́ръ. Усіе́ дьзивилися на гэто, а панъ пахвалиў мужыка и даў яму изнуо́ў дуо́брую награду. А дваро́выяе ящэ буо́льшъ по̆сьля̆ таго ня ўзьлюбили мужыка й стали ўсяля́ксяе пану на яго нагавуо́р’ваць и брахаць, кабъ яго якъ