Старонка:Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

саўсимъ згубиць: «Пашли», кажуць, «пано́чку, яго на туо́й сьвіетъ, няхай јёнъ па’ля́льзиць, што тамъ пански бацько робиць». Написаў панъ листъ да свайго бацька, аддаў яго мужыку й кажаэ: «На табіе́», кажаэ, «гэты листъ, адняси яго на туо́й сьвіе́тъ и аддай майму бацьку, няхай јёнъ мніе́ атпишаэ». Прышоў мужыкъ да дому смутны, няевясёлы и сказаў сваёй жуо́нцы, куды яго панъ пасылаяе. Жуо́нка дала яму адьзежу, навучыла яго, якъ исьци́ на туо́й сьвіе́тъ, и выправила ў дарогу. Пашоў ёнъ на туо́й сьвіе́тъ, ашъ у самаё пе́кло, нашоў ёнъ тамъ панскаго бацька и прынёсъ назатъ адъ яго атпи́ску. Ня павіе́рыў панъ, што мужыкъ быў на тумъ сьвіе́ци, а мужыкъ яму й кажаэ: «Кали, пано́чку, ня віе́рышъ, пашли», кажа, «са мною самаго найлѣпшаго свайго прыя́цяля, няхай јёнъ са мною сходьзиць на туо́й сьвіе́тъ». Паслаў панъ таго мужыка знуо́ў зъ ли́стамъ къ свайму бацьку, а зь јимъ ра́замъ и свайго найвярніе́йшаго савѣтника. Прышли яны на туо́й сьвіе́ть и бачаць, ажъ ніе́йки абадра́ны мужыкъ вязе на панскумъ бацьку буо́чку смалы. Стаў пански савѣтникъ кликаць гэтаго пана, але ёнъ ня сьміе́ў станавицца. Тады савѣтникъ яму й кажаэ: «Пачака́й, пано́чку, пачака́й, я труо́хи падвязу гэтую буо́чку, а ты напишы адвѣтъ твайму сыну». Панъ спыни́ўся, написаў адвѣтъ, а по́тымъ изнуо́ў ўзяўся за буо́чку, а мужыкъ съ панскимъ савѣтникамъ вярнулися да пана. Якъ прышли яны да двара́, дакъ савѣтникъ пански кинуўся пану ў ноги й кажа: «А-яй, пано́чку, да якъ жа шъ на туо́мъ сьвіе́ци твайго панскаго бацьку мэ́нчаць, да на ёмъ ніе́йки абадра́ны мужыкъ смалу возиць!» Якъ пачуў гэто панъ, вельми спало́хаўся, даў ёнъ вялику награду таму мужыку и съ таго ча́су ня пасылаў яго ни на якуў згу́бу.

Малево.