Старонка:Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

А милымъ дьзяеўчаткамъ па яечку,
Маладымъ малуо́ткамъ па вянуо́чку,
А нашая цеща лёнъ чэша,
А нашая к…а ўпруо́чъ пашла,
Зъ вало́ками лапци панясла,
Дьзіе́шку муки набила,
Яна мяне, к…а, згубила,
Чаравикъ, сала набрала,
Яна мяне, к…а, абакрала.

Карцевичи.

|}

III. Купальныя.

1.

Купална нуо́чка няевяличка,
Да няе выспалася дьзіе́вачка,
Да ягатки рвала — драмала,
Пяерабирала — заснула,
Прыіе́хаў дьзяцинка — ня чула,
Махнуў хустачкаю — ня дамахнуў,
Пакациў пяерсьцянёмъ — ня дакациў,
Зьліе́съ съ коника — самъ пабудьзиў:
— Устань, мӑя̆ дьзіе́вачка, — годьзи спаць,
Да уже твае свато́вяе на дварыэ́ стаяць.
Пара табіе́ падарки падаваць.
— Да няхай жа стаяць здаровы, —
Уже жъ мӑӗ падарачки гатовы:
Да соракъ сарачо́нъ палацëнъ,
Да трыццаць паставоў абрусо́ў,
Дванаццаць паставоў ручнико́ў,
Да апа́рць друо́бни и драбницы,
Што дараць дьзяевярыэ́ и залувицы.
Да дьзяцинка дьзіе́вачку падаба́ў, —
Ёнъ юй пяерсьцянёчакъ дараваў,