Старонка:Бѣлорусскія народныя пѣсни (1907).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

За другого пашла.
Да я тую крыничунку
Трасьцёмъ пяераму́чу,
Да я тую дьзяеўчыначку
Къ сабіе́ пяеракличу.

Гусаки.

|}

VI. Свадебныя.

1.

Ходьзиць дьзяеўчына
Па новыхъ сiе́няехъ,
Якъ паўка,
Сядьзиць дьзяецинка
На біе́луй ложы, —
Суму́яе,
Ўзяў дьзіе́вачку
За праву ручку, —
Жартуяе.

Малево.

2.

Замецяенъ садуо́чакъ, замецяенъ,
Зялёнаю ру́таю абмецяенъ,
Нихто ў томъ садочку няе бываў,
Туо́льки адьзинъ дьзяцинко ў карты граў,
Ёнъ сабіе́ дьзіе́вачку умаўляў:
— Јіе́дьзмо, дьзіе́вачка, са мною,
Дуо́бро мніе́ будьзяе жыць съ табою,
Да будьзяешъ маёй матаццы слугою,
А мніе́ маладому віе́рнаю жаною, —
Будьзяешъ маёй матаццы вады падаваци,
А мне маладому пасьціе́ль біе́лу слаци…
Дай, Божа, маладымъ дуо́брую долю![1]

Ib.

  1. Обычный припѣвъ свадебныхъ пѣсенъ.