Нарастаньне трывожнага стану, як ужо зазначалася, што далей, то усё больш прогрэсуе. Па меры набліжэньня да канца яно робіцца ўсё што раз, то больш напружным і канчаецца разьвязкай, якая зьяўляецца, такім чынам, заканчэньнем агульнай трывогі. Гэта дае права бачыць у межах роўналежнасьці адначасна і наяўнасьць спосабу нарастаючай градацыі з катастрофай у выглядзе яе разьвязаньня.
Прыблізна такую самую композыцыйную схэму маюць і вось якія апавяданьні з сэрыі сур'ёзных: „Калядны вечар“, „Дудар", „У старых дубох", „Малады дубок" і „Злучыліся". Усе яны пабудованы на аснове роўналежнасьці між чалавекам—героем апавяданьня — і акаляючай прыродай.
У першым з іх абедзьве часьціны роўналежнасьці няроўнамерныя: першая—невялічкі малюнак зімовага лесу і другі—апісаньне самой дзеі апавяданьня: сцэны з жыцьця лясьніка. Тут роуналежнасьць выступае ў больш простым выглядзе, чым у апавяданьні „Васіль Чурыла". Там яна ўскладнёная; яна складаецца з шэрагу паасобных зьвяноў, з якіх кожнае мае роўналежнае выяўленьне прыроды, а потым і героя: усё апавяданьне становіць сабой, такім чынам, адзін композыцыйны ланцуг, які складаецца з паасобных частак. Тут-жа мы маем толькі адно зьвяно гэтага композыцыйнага спосабу, без чаргаваньня яго на працягу апавяданьня. Але абедзьве часьціны цесна зьвязаны эмоцыянальна: і ў прыродзе, і ў хаце Тараса—усюль рыхтаваліся да стрэчы каляднага вечару. Абодва малюнкі, якія рысуюць гэта падрыхтаваньне, і пачынаюцца амаль аднолькавымі словамі; першы: „здаецца, і сам сьвет гатовіўся як можна лепш сустрэць калядны вечар" (42); другі: „цяпер у Тарасавай хаце кіпела работа, — гатовіліся к сьвяту, к каляднаму вечару" (43). Роўналежнасьць гэта канчаецца сумнай разьвязкай, якая, аднак, ня так, як у папярэднім прыкладзе, а знаходзіцца ў контрасьце з агульным эмоцыянальным настроем апавяданьня; у ім, як відаць з папярэдняга, гаты настрой выяўляецца ў радасным, паступова нарастаючым чаканьні сьвята каляд, тымчасам як канец завяршаецца сумнай весткай аб арышце Паўлюка, які таксама быў адным з об'ектаў гэтай чаканкі.
Другое апавяданьне „Дудар" пабудована па тэй самай схеме, толькі малюнак прыроды больш шырокі, чым у папярэднім выпадку. Сувязь між абедзьвюма часьцінамі роўналежнасьці таксама больш глыбокая ды больш цесная. Прырода тут становіцца ў ролі адзінага слухача, бо людзі не разумелі песень поэты: „разьбіраў яго адзін толькі лес, і лесу адкрываў Меншы брат свае думкі, бо людзі сьмяяліся з яго слоў і песень"... (8)[1].
У апавяданьнях „У старых дубох", „Малады дубок" і „Злучыліся" мы зноў маем больш частую роўналежнасьць, у якой малюнкі прыроды
- ↑ Падрабязна аб копмозыцыйнай пабудове т. зв сымболічных новэль Я. Коласа я не гавару, бо аб гэтым ужо ёсьць добрая работа Ю. Бярозкі: „Коласава алегорычная новэля" („Узвышша" № 4, 1927 г.).