шмат што залежыць ад вас самой. Для вас асабіста зраблю ўсё (кладзе руку на яе руку). Але наўперад... я-ж вас люблю. Наўперад... задатачак (Марына адступае). Вось яны тут гэтыя пісьмы (стукае па грудзіне). Мы тут адны. (Глядзіць на сцены.) Багі, цар і генералы будуць маўчаць, а Шышла падтрымае Шышлу. (Падыходзіць бліжэй, Марына стаіць нерухомая. Гэта прыдае смеласці Шышлу. Ён разнімае рукі, каб абняць Марыну.)
Марына (парывіста). Не смець дакранацца да мяне!
Шышла (расшпіліўшы кіцель). Дык ты яшчэ брыкацца тут будзеш! Не, дудкі! Не на такога напала (хапае Марыну ўпол).
Марына (адбіваецца). Прэч, мярзавец! (Кідае ў твар сальніцу.)
Шышла. Шышла сваё возьме. (Не выпускае Марыны з рук, цягне яе да канапы. Марына хапае рукой Шышлу за гарляк. Другой рукой намацвае шышлаў наган. Вырываецца з яго рук, адбягае да дзвярэй, наводзіць на Шышлу наган. Шышла слупянее.)
Марына (Краніся з месца - застрэлю!).
Шышла (трусліва аглядаецца). Я... я... пажартаваў. Даруйце!
Марына. Станавіся на калені!
Шышла. А-а-апусціце наган! Вы-ж і абыходзіцца з ім не ўмееце. Знянацку застрэліце чалавека.
Марына. На калені! (Шышла прысядае, становіцца на калені.
Марына. Даставай з кішэні пісьмы і кідай іх мне сюды!
Шышла. Апусціце наган, а то рукі трасуцца. (
.
.
.
.
.
.